Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” праводзіць падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў па спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”

Дата: 21 февраля 2023 в 14:29
53 просмотра

Кафедра гісторыка-культурнай спадчыныўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” праводзіць падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў па спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” (напрамак – культурная спадчына і турызм).

Маладыя спецыялісты, акрамя гістарычных і музеязнаўчых ведаў, валодаюць беларускай, англійскай, польскай і лацінскай мовамі. Выпускнікі кафедры падрыхтаваны ў галіне менеджменту, маркетынгу, нарматыўна-прававога забеспячэння музейнай, турыстычнай і помніка-ахоўнай дзейнасці, навукова-фондавай работы музеяў, праектавання музейных экспазіцый, экскурсазнаўства, выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у музейнай і турыстычнай галіне; маюць вопыт арганізацыі культурна-адукацыйнай работы музеяў з рознымі катэгорыямі наведвальнікаў.

Усе жадаючыя паступаць на вышэй прыгаданую спецыяльнасць змогуць атрымаць кампетэнтную кансультацыю па пытаннях паступлення і атрымання адукацыі. 

Дні адчыненых дзвярэй факультэта: 28 студзеня2023 г., 25 лютага 2023 г., 18 сакавіка 2023 г. і 15 красавіка 2023 г. Пачатак а 12 гадзіне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.